Пашкевіч: Што рабіць, каб нашы намаганні на ніве беларушчыны не ішлі ў пясок
Гісторык, сябра Беларускага інстытута публічнай гісторыі Аляксандр Пашкевіч — пра дыскусію з нагоды рэзкіх заяваў Сяргея Ціханоўскага на адрас беларусаў.
— Цяперашняя агульная кан’юнктура такая, што чым бы мы цяпер ні займаліся, што ўнутры краіны, што за яе межамі — не ў нашых сілах наблізіць ні агульную перамогу, ні хоць бы ўвогуле якія перамены, — піша Аляксандр Пашкевіч.
Таму намаганні тых, хто хоча канцэнтравацца менавіта на дзеяннях, скіраваных на паскарэнне працэсаў, асуджаныя на паразу і дыскрэдытацыю.
Перамены адбудуцца тады, калі для гэтага складзецца спрыяльная сітуацыя — а на гэта паўплываць мы ніяк не можам. І пакуль, на жаль, нішто не сведчыць пра тое, што зоркі могуць пазітыўна сысціся найбліжэйшым часам.
Але калі тая сітуацыя некалі складзецца — то тут ужо ад нас шмат будзе залежаць, каб ёй адпаведна скарыстацца. Ну, і якасць зменаў ад нас залежыць таксама.
Адпаведна і цяперашнія намаганні, каб яны не ішлі ў пясок, павінны быць накіраваныя на сістэмную інстытуцыйную працу, на якаснае кшталтаванне супольнасці з перспектывай на не толькі зусім аглядную будучыню.
Адпаведна з гэтым трэба абіраць і характар уласнай працы на беларускай ніве, і проста заангажаванасць у яе.
Читайте еще
Избранное