Конвейер репрессий. В Беларуси признали «экстремистскими» сайт и все соцсети Сергея Тихановского, а сообщество беларуских волонтеров в Украине — «экстремистским формированием»
Хроника политического преследования 11 ноября.
За адзін каментар — два гады турмы. У Мінску вынеслі прысуд аднаму з двух братоў з Рэчыцы, затрыманых увесну
Былы жыхар Рэчыцы, які апошнія гады жыў у Мінску і там у красавіку быў затрыманы, Вадзім Здаравеннаў, асуджаны на пазбаўленне волі.
Прысуд вынеслі 10 лістапада ў Мінску і прызначылі былому рэчычаніну 2 гады пазбаўлення волі.
Яго абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі паводле артыкула 368 Крымінальнага кодэкса па адным эпізодзе — за адзін негатыўны каментар у інтэрнэце ў адрас дыктатара, распавёў Флагштоку знаёмы Вадзіма, які быў шакаваны жорсткасцю прысуда.
Былы рэчычанін прафесійна займаўся фатаграфаваннем. Да яго прыйшлі сілавікі праз некалькі дзён пасля таго, як на ўездзе ў Беларусь затрымалі ягонага брата Алеся Здаравеннава, актывіста з Рэчыцы.
Як паведамляў Флагшток, справай Алеся займаўся КДБ, у чым яго абвінавачваюць — дагэтуль невядома, суд нам ім пакуль не прызначаны. Алеся затрымалі ў канцы сакавіка на мяжы з Літвой, адкуль ён вяртаўся пасля заробкаў. Спачатку ў яго знайшлі «экстрэмізм» у тэлефоне і асудзілі на адміністрацыйны арышт.
Затым Алеся ўзялі пад варту па абвінавачванні ў палітычна матываваным крымінальным артыкуле. Яго працягваюць утрымліваць у СІЗА г. Гродна.
У 2020 годзе Алесь браў удзел у мірных акцыях пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. За гэта яго тады прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці. Наступны раз яго аштрафавалі на 1160 рублёў за вывешаны на ўласным падворку беларускі нацыянальны сцяг.
В Беларуси признали «экстремистскими» сайт и все соцсети Сергея Тихановского

Такое решение принял суд Центрального района Минска, пишет Наша Нива. «Экстремистскими» признаны сайт Сергея Тихановского и его аккаунты в Телеграме, Фейсбуке, Ютубе, соцсети Х и Инстаграме.
В конце октября суд в Беларуси признал «экстремистским» тикток-аккаунт Тихановского.
МВД признало «Валанцёрскі цэнтр «Сустрэча»» «экстремистским формированием»
МВД признало «Валанцёрскі цэнтр «Сустрэча»» «экстремистским формированием», заметило издание Reform.News.
«Валанцёрскі цэнтр «Сустрэча»» — сообщество беларуских волонтеров в Украине. По версии МВД, его созданию имеют отношение Елена Жаркевич и Ирина Лукашенко.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное
