Конвейер репрессий. Николая Автуховича на три года отправляют в крытую тюрьму

Хроника политического преследования 24 января.

Фермера из Минска осудили по делу «Гаюна»

Ивану Фолитару 48 лет. Он окончил Минский государственный машиностроительный колледж в 1996 году, пишет Наша Ніва.

Занимался организацией и проведением праздников, был основателем минской студии «МиФ». Позже Иван стал разводить птицу и продавать мясо индейки на минской Комаровке.

Ивана задержали 10 июня 2025 года. Его судили в Минском городском суде по двум частям статьи 361‑4 УК («содействие экстремистской деятельности»). Приговор был вынесен 17 октября 2025 года: три года колонии.

Правозащитники связывают его преследование с делом «Гаюна». С 16 января 2026 года Иван отбывает срок в бобруйской колонии №2. Дома его ждут жена и дочь.

Мікалая Аўтуховіча на тры гады адправяць у крытую турму

Палітвязьня Мікалая Аўтуховіча на тры гады адправяць для адбыцьця пакараньня ў крытую турму. Гэтак вырашыў выязны суд, які прайшоў 23 студзеня ў калёніі № 14, якая месьціцца ў пасёлку Навасады непадалёк ад Барысава.

Пра гэта Радыё Свабода паведаміла крыніца, дасьведчаная ў справе Мікалая Аўтуховіча.

За якія парушэньні Аўтуховіча пакаралі новым пераводам на турэмны рэжым, крыніцы нявядома. Паводле яе, у ПК-14 палітвязень адбыў 7 сутак у ШЫЗА, пасьля чаго скардзіўся на тое, што застудзіў вуха. Пакуль невядома, ці будзе Мікалай Аўтуховіч абскарджваць рашэньне суду аб пераводзе яго на турэмны рэжым.

У калёнію Аўтуховіча перавялі пры канцы 2025 году з горадзенскай турмы, дзе ён адбываў пакараньне пасьля прысуду.

Яго затрымалі ў сьнежні 2020 году і ў кастрычніку 2022-га асудзілі на 25 гадоў зьняволеньня паводле 10 артыкулаў Крымінальнага кодэксу, уключна з такімі цяжкімі, як «акт тэрарызму» і «змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам», за якія прадугледжана нават сьмяротнае пакараньне.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.1(16)